Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: Улады ЗША ня ўводзяць санкцыі супраць Кабаевай, баючыся, што Пуцін «адрэагуе агрэсіўна»


Аліна Кабаева пасьля таго, як атрымала афіцыйную ўзнагароду ад Уладзіміра Пуціна, 21 сьнежня 2005 году
Аліна Кабаева пасьля таго, як атрымала афіцыйную ўзнагароду ад Уладзіміра Пуціна, 21 сьнежня 2005 году

Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША ў апошні момант спыніла ўвядзеньне санкцый супраць алімпійскай чэмпіёнкі ў мастацкай гімнастыцы Аліны Кабаевай. Высокія амэрыканскія чыноўнікі асьцерагліся рэакцыі з боку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і далейшага абвастрэньня адносін з Расеяй. Пра гэта піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Асабістае жыцьцё 39-гадовай Кабаевай часта зьвязваюць з прэзыдэнтам Расеі. З публікацый у СМІ можна зрабіць выснову, што спартоўка можа быць маці як мінімум траіх дзяцей Пуціна, з гэтай жа інфармацыі зыходзяць і ў Вашынгтоне, піша WSJ. Адзін з чыноўнікаў Міністэрства фінансаў ЗША, які рыхтаваў санкцыйныя сьпісы, сказаў: найвышэйшыя амэрыканскія чыноўнікі асьцерагаюцца, што Пуцін можа «адрэагаваць агрэсіўна» на санкцыі супраць гімнасткі.

Санкцыі ЗША ўжо былі ўведзеныя супраць дзьвюх дарослых дачок Пуціна ад першага шлюбу — Кацярыны Ціханавай і Марыі Варанцовай, абедзьве займаюцца навукай і адначасова — дзяржаўным і калядзяржаўным фінансаваньнем буйных навуковых праграм. Агенцтва Bloomberg адзначала, што абмежаваньні супраць дачок маюць сымбалічны характар, бо невядома, ці маюць тыя актывы за мяжой.

Крэмль ніколі не камэнтаваў зьмястоўна ніякіх паведамленьняў пра дзяцей Пуціна, адмаўляючыся прызнаваць гэтае пытаньне грамадзка важным. Сьвятлана Крываногіх, маці яшчэ адной меркаванай дачкі прэзыдэнта Расеі, 18-гадовай Лізаветы Крываногіх, у санкцыйныя сьпісы таксама ня трапіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG