Штомесячная плата за пакет «ЯСНА Лайт» складзе 22,05 рубля, «Сямейны 4 камфорт» — 38,43 руб., «Сямейны 4 Дом + Дача» — 39,69 руб., «ЯСНА 35 Дом + Дача» — 40,95 руб., «ЯСНА Гульнявы» — 50,4 руб., «ЯСНА Гульнявы SMART» — 47,25 руб.
Плата за архіўныя тарыфныя пляны «Сямейны 3» і «ЯСНА 50» у месяц складзе 28,98 руб. і 41,58 руб. адпаведна.
Раней дзяржаўнае прадпрыемства заявіла пра павышэньне тарыфаў на тэлефонную сувязь. Тарыфы на мясцовую сувязь для фізычных асоб павышаюцца на 4% (абанэмэнтная плата — 0,14 рубля, пачасовая — 0,0003 рубля), на міжгароднюю сувязь — на 4,2% (0,0008 рубля).
Тарыфы на міжнародную тэлефонную сувязь павялічваюцца ў сярэднім на 11,5%.