Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павысілі кошт квіткоў на цягнікі


У Беларусі павялічылі тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадзкіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініяў.

Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстаньня на гарадзкіх лініях павялічаны:

  • на 24 капейкі ў межах аднаго тарыфнага поясу (напрыклад, на кірунку Менск — Гарадзішча);
  • на 31 капейку ў межах двух тарыфных паясоў (напрыклад, на кірунку Менск — Чырвоны Сьцяг).

Што да цягнікоў рэгіянальных ліній, то квіток зь Менску ў Маладэчна падаражэе на 41 капейку.

Квіткі на цягнікі міжрэгіянальных ліній стануць даражэйшымі як у эканом-клясе, так і ў бізнэс-клясе. Прыкладам, паездка ў першай клясе зь Менску ў Гомель стане даражэйшай на 4,44 рубля.

Рашэньне, як паведамляецца, прынята ў рамках заплянаванага павышэньня рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2022 годзе «ў мэтах падтрыманьня ўзроўню акупнасьці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам».

Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG