Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З падручнікаў расейскага выдавецтва патрабуюць прыбраць згадкі Кіева і Ўкраіны


Падручнік па гісторыі расейскага выдавецтва «Просвещение»
Падручнік па гісторыі расейскага выдавецтва «Просвещение»

Супрацоўнікі расейскага выдавецтва вучэбна-мэтадычнай літаратуры «Просвещение» атрымалі ад кіраўніцтва распараджэньне зьвесьці да мінімуму згадкі Кіева і Ўкраіны ў школьных падручніках, піша «Медыязона» са спасылкай на трох рэдактараў выдавецтва.

Распараджэньне было агучанае на «канфідэнцыйнай сустрэчы» з супрацоўнікамі адразу пасьля пачатку вайны ва Украіне — 24 лютага. Па словах рэдактараў, ім давялося «пачыркаць каля 15%» тэкстаў. Пры гэтым яны адзначылі, што аўтары падручнікаў і рэдактары імкнуліся згадваць Украіну як мага радзей і асьцярожней яшчэ з 2014 годк.

Напрыклад, з параграфаў, у якіх прыводзяцца прыклады геральдыкі розных дзяржаў, яшчэ некалькі гадоў таму рэдактарам настойліва рэкамэндавалі прыбраць сьцяг Украіны і замяніць яго на сьцяг любой іншай краіны. Цяпер яны павінны прыбраць згадкі Ўкраіны ўсюды, дзе гэта магчыма.

«Гэта значыць перад намі стаіць задача — зрабіць так, нібыта Ўкраіны проста няма. Гэта значна горш, калі ў падручніку проста не гаворыцца пра нейкую краіну. Чалавек вырастае бяз базы ведаў пра нейкую краіну, і яму тады нашмат прасьцей паверыць у тое, што яму распавядаюць пра яе з тэлевізара», — цытуе «Медиазона» аднаго з супрацоўнікаў выдавецтва.

Па словах рэдактараў, складаней за ўсё тым, хто працуе над падручнікамі па гісторыі, бо ня згадваць Украіну і Кіеў бяз шкоды для зьместу «проста немагчыма».

«Можна згадваць, як мы ратавалі Кіеў, але казаць аб якой-небудзь самасьційнасьці Ўкраіны як краіны ўжо нельга», — гаворыць адзін з супрацоўнікаў.

Плянуецца, што ў наступным навучальным годзе адзін з падручнікаў выдавецтва выпусьціць бяз прозьвішча аўтара на вокладцы, паколькі аўтар — грамадзянін Украіны, і яго прозьвішча «адкрыта намякае» на гэта.

Па словах супрацоўнікаў выдавецтва, цяпер ім можа пагражаць звальненьне за любую праяву антываеннай пазыцыі: подпісы пад пэтыцыямі, пасты ў сацсетках, удзел у пратэстных акцыях. Па зьвестках крыніц «Медиазоны», раней адзін з рэдактараў аддзела гістарычнай літаратуры пазбавіўся працы за палітычнае выказваньне ў фэйсбуку.

Да 1991 году «Просвещение» было галоўным вучэбна-пэдагагічным выдавецтвам СССР, але потым страціла манаполію на выпуск падручнікаў. У 1990-х і пачатку 2000-х выбар падручнікаў для школьнікаў вызначалі самі настаўнікі.

У 2011 годзе заснавальнікі выдавецкай групы «Олма» Уладзімір Узун і Алег Ткач прыватызавалі «Просвещение» — інвэстарам выступіў мільярдэр Аркадзь Ротэнберг, якога называюць сябрам Пуціна. У 2013-м ён узначаліў саўладальнікам выдавецтва. «Просвещение» купіла некалькі канкуруючых выдавецтваў, і цяпер яно атрымлівае амаль 80% дзяржаўных грошай, якія накіроўваюцца на закуп падручнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG