Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі «Бессмертного полка» папрасілі не асацыяваць іх з будучымі шэсьцямі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя «Бессмертный полк» у Крыме. Керч, 9 траўня 2019 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя «Бессмертный полк» у Крыме. Керч, 9 траўня 2019 году

Стваральнікі акцыі «Бессмертный полк» з Томска ў адмысловай заяве папрасілі ня зьвязваць іх з будучымі шэсьцямі з прычыны «зьмяненьня першапачатковага сэнсу акцыі».

«Дзесяць гадоў таму, у траўні 2012 году, у Томску прайшоў першы «Бессмертный полк». Тады ж мы сфармулявалі прынцыпы, якіх прытрымліваемся многія гады», — сказана ў заяве.

Стваральнікі акцыі адзначаюць, што цяпер бачаць «мноства зьяваў і падзеяў, якія зьмяняюць першапачатковы сэнс «Бессмертного полка». Прама гэтыя падзеі аўтары заявы не называюць.

«Зразумела, кожны чалавек вольны вырашаць самастойна, каго і як менавіта ён успамінае 9 траўня. Але мы ня лічым больш магчымым зьвязваць сябе з тым, што адбываецца ў калёнах на вуліцы», — пішуць яны.

  • У першы дзень расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага стваральнікі «Бессмертного полка» — былыя журналісты томскага канала ТВ2 — асудзілі вайну. «Бяда ў тым, што мала хто задумваецца, што ў гэтую вайну, што на адным, што на другім баку, кінутыя якраз праўнукі тых, хто ваяваў тады — каго мы называем сёньня „Бессмертным полком“. Я вось думаю, што, напэўна, нашыя прадзеды нас праклялі б за тое, што адбылося», — сказаў адзін са стваральнікаў акцыі Сяргей Лапенкаў.
  • 20 красавіка расейскія ўлады заявілі, што плянуць правесьці шэсьце «Бессмертный полк» у акупаваным Марыюпалі.
  • 22 красавіка прэс-сакратарка руху «Бессмертный полк» Вольга Байбулава заявіла, што сваякі расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне, змогуць прыйсьці на акцыю зь іх партрэтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG