Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзявяты дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Ліквідацыя пажару ў выніку абстрэлу расейскімі войскамі гораду Чайка паблізу Кіева.
Ліквідацыя пажару ў выніку абстрэлу расейскімі войскамі гораду Чайка паблізу Кіева.

Падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня дзявяты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 3 сакавіка:

Дата дня

4 сакавіка 1927 у вёсцы Востраў (цяпер Пінскі раён) нарадзіўся Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне».

Дзень утварэньня БНФ: Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафона супрацоўніка ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры — Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.
Дзень утварэньня БНФ: Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафона супрацоўніка ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры — Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.

Таксама ў гэты дзень

1917 — загадам грамадзянскага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.

1837 — Чыкага, што ў штаце Ілінойс, атрымаў статус гораду.

1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва» — тыднёвік беларусаў у Польшчы.

1990 — адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР 12 скліканьня

У гэты дзень нарадзіліся

1634Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзяяч, пакараны сьмерцю за атэізм.

1678Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар

1958Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня.

Лявон Баршчэўскі
Лявон Баршчэўскі

У памяці

1812 — памёр Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзяяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.

1852Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік украінскага паходжаньня.

Мікалай Гогаль, літагравюра 1834 г.
Мікалай Гогаль, літагравюра 1834 г.

1892 — памёр Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

2005 — памёр Карлас Шэрман, беларускі літаратар і праваабаронца.

2011 — памерла Тацяна Зіненка, паэтка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG