Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачок Ганны Севярынец арыштавалі на 15 дзён


Ганна Севярынец
Ганна Севярынец

Дочкі пісьменьніцы і пэдагога Ганны Севярынец Яўгенія і Любоў былі асуджаныя на 15 содняў арышту за антываенную акцыю ў Менску.

Іх затрымалі 28 лютага на вакзале, дзе людзі сабраліся пратэставаць супраць уварваньня ва Ўкраіну. Сёньня адбыўся суд. Ганну Севярынец у залю не пусьцілі, яна слухала паседжаньне пад дзьвярыма і напісала скаргу на дзеяньні судзьдзі, паведамляе Reform.by.

«Вы пытаеце, як я — я нармальна. Дзякуй Богу, у 2000 і 2004 годзе я нарадзіла ня хлопчыкаў, а дачушак. Былі б хлопчыкі — шукала б цяпер па сьвеце пяты кут для паратунку ад прызыву, а так проста гартаю сьпісы пад ізалятарам часовага ўтрыманьня. Сотням тысяч мамак зараз у сто тысяч разоў цяжэй і страшней», — напісала Ганна на наступны дзень пасьля затрыманьня дачок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG