Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Пецярбургу шукаюць украінцаў у гарадзкіх гатэлях


У Пецярбургу ўлады зьбіраюць інфармацыю аб грамадзянах Украіны, якія жывуць у гатэлях гораду. Запыт з просьбай даць такія зьвесткі атрымалі кіраўнікі гатэляў.

Адзін з прыблізна 400 адрасатаў ліста падзяліўся атрыманым дакумэнтам з тэлеграм-каналам «Ротонда».

Вядома, што сярод адрасатаў як буйныя гатэлі, так і невялікія гостэлі.

Такі ж ліст атрымала крыніца журналіста «Эхо Москвы» Арсенія Весьніна сярод гатэльераў.

«Настоящее Время» пераканалася, што ў Весьніна і «Ротонды» розныя крыніцы, а таксама праверыла мэта-зьвесткі (схаваныя характарыстыкі) урадавага ліста. Зь іх вынікае, што ліст напісалі 2 сакавіка 2022 г. ва ўстанове Smolny (у Смольным палацы знаходзіцца ўрад Санкт-Пецярбургу).

«Настоящее Время» паспрабавала дазваніцца ў гарадзкі камітэт у справах турызму, але там не адказалі.

На пытаньне «Ротонды», навошта ўладам гэтыя зьвесткі, кіраўнік пецярбурскага камітэту ў справах турызму Сяргей Карнееў не адказаў. Пачуўшы пытаньне, ён спыніў размову, паведамляе тэлеграм-канал.

Паводле перапісу 2010 году, 64 тысячы жыхароў Пецярбургу вызначалі сябе як украінцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG