«Тэрытарыяльная цэласнасьць зьяўляецца вугольным каменем дзяржаўнага сувэрэнітэту. Яе абуральнае і неаднаразовае парушэньне Расеяй супраць Украіны азначае працяг пагрозы рэгіянальнай бясьпецы і рост нестабільнасьці ў Эўропе. Беларусь асуджае гэты незаконны крок». Лукашэнка пакуль маўчыць, хаця «ЛДНР» прызналі ўжо нават у Вэнэсуэле і Нікарагуа. А ніякага выбару: прызнаваць ці не — у яго, па сутнасьці, і няма».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі і даручыў Савету Фэдэрацыі ратыфікаваць гэтае рашэньне.
Пасьля гэтага тэлеканал паказаў падпісаньне ўказаў аб прызнаньні незалежнасьці і дагавораў аб дружбе і супрацоўніцтве з так званымі «Данецкай народнай рэспублікай» і «Луганскай народнай рэспублікай».
Як стала вядома празь некаторы час, расейскія вайскоўцы падразьдзяленьні будуць накіраваныя ў сэпаратысцкія «ЛНР» і «ДНР». Гэта вынікае з указаў аб прызнаньні дзьвюх «рэспублік» Данбасу з подпісам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна: у ім сказана, што ён даручыў расейскім вайскоўцам «забясьпечыць падтрыманьне міру» ў «ДНР» і «ЛНР».
Колькі менавіта вайскоўцаў будзе уведзена ў «ЛНР» і «ДНР», невядома. Расея засяродзіла на межах Украіны войска прыкладна ў 150 тысяч вайскоўцаў, уключаючы цяжкую тэхніку, ЗРК і баявую авіяцыю. Пры гэтым яна абвінавачвае Ўкраіну ў абстрэлах тэрыторыі «ДНР» і «ЛНР», а таксама Расеі, што Ўкраіна катэгарычна адмаўляе.