Тэсты пройдуць з 26 траўня па 5 чэрвеня. Даты, калі абітурыентам трэба будзе здаваць ЦТ:
- беларуская і расейская мовы — 29 траўня;
- гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, хімія і фізыка — 26 траўня або 5 чэрвеня;
- матэматыка, біялёгія, усясьветная гісторыя, геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі, а таксама замежная мова — 26 траўня або 2 чэрвеня.
Ведамства таксама вызначыла рэзэрвовыя дні для правядзеньня ЦТ, калі абітурыент прапусьціў тэставаньне па паважнай прычыне:
- 19 чэрвеня тэст па ўсіх прадметах;
- 23 чэрвеня — другая дата для здачы іспыту па беларускай і расейскай мовах,
- 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у сьпіс навучальных прадметаў для правядзеньня ЦТ.
Ва ўсе дні ЦТ будзе пачынацца аб 11-й гадзіне.
Сэртыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць з 1 ліпеня.
Форум