Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйны астэроід прайшоў побач зь Зямлёй. Менш за 2 млн кілямэтраў


Астэроід. Ілюстрацыйная выява
Астэроід. Ілюстрацыйная выява

Па разьліках NASA, буйны астэроід прайшоў на адлегласьці 1,93 мільёна кілямэтраў ад Зямлі.

Астэроід, вядомы як 7482 (1994 PC1), быў адкрыты ў 1994 годзе. Ён мае каля 1 кілямэтра ў шырыню, або «памерам з мост», як апісала яго NASA.

Амэрыканскае касьмічнае агенцтва паведаміла, што астэроід зноў праляціць побач з Зямлёй у ліпені, але ўжо ня так блізка. Астэроід зноў пройдзе міма нашай плянэты 18 студзеня 2105-га, на адлегласьці 2,32 мільёна кілямэтраў.

Выпадак самага цеснага вядомага збліжэньня астэроіда з Зямлёй адбыўся 17 студзеня 1933 году, тады адлегласьць склала 1,12 мільёна кілямэтраў.

Аднак нават у самай блізкім да Зямлі пункце ў аўторак астэроід 7482 (1994 PC1) нельга было ўбачыць безь невялікага тэлескопа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG