Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не такія доўгія рукі ў іх», — старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту аб правах чалавека ў Беларусі ў 2021-м


Як зьмянілася сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе? Ці застаюцца ў краіне магчымасьці весьці праваабарончую працу? Ці зьмянілася азначэньне палітвязьня, якім апэруе беларуская праваабарончая супольнасьць? Якой будзе сытуацыя з правамі чалавека ў 2022 годзе?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае праваабаронца, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.

Гулак

  • Мы запачаткавалі Нацыянальны індэкс правоў чалавека.
  • За мінулыя гады мы ўжо зрабілі яго, за 2021 год ён будзе гатовы празь месяца паўтара.
  • Улады ўвесь год працягвалі перасьлед апанэнтаў, які пачаўся летась.
  • Гэта дайшло да ўзроўню страты ўсялякага сэнсу і права.
Алег Гулак
Алег Гулак
  • Калі мы працавалі над Нацыянальным індэксам, стала відавочна, што цяперашняя сытуацыя — ня новая зьява.
  • Гэта вынік сыстэмных хібаў, якія назапашваліся ўсе мінулыя гады.
  • Крытэры ацэнкі, хто зьяўляецца палітвязьнем, а хто не, у праваабарончай супольнасьці не зьмяніліся.
  • Крытэры — рэч унівэрсальная, яны не пад Беларусь зробленыя і не адмыслова пад пэўную сытуацыю.
  • Калі ўладзе «не да законаў», гэта ня значыць, што праваабаронцам не да крытэраў.
  • Таму мы і можам параўноўваць, бо раней пры такіх жа падыходах раней былі 1-2 палітвязьні ці наагул не было.
  • Самі праваахоўнікі агучвалі лічбу — каля 4 тысячаў крымінальных справаў распачата ў сувязі з леташнімі пратэстамі.
  • Усе гэтыя справы палітычна матываваныя.
  • Не магу выключаць, што інфармацыя пра пэўных асуджаных не трапляе да праваабаронцаў.
  • Некаторыя асуджаныя не хочуць, каб інфармацыя пра іх рабілася публічнай.
  • Пад перасьлед з палітычных матываў трапіла больш людзей, чым тыя, каго прызналі палітвязьнямі.
  • Юрыдычна зьнішчаныя шмат грамадзкіх арганізацыяў.
  • Але права на аб’яднаньне можа быць рэалізаванае ня толькі ў выглядзе стварэньня юрыдычнай асобы.
  • З таго, што грамадзкія арганізацыя зьліквідавалі, не вынікае, што грамадзянская супольнасьць зьнішчаная.
  • Улады гэтага хацелі б, але не такія доўгія рукі ў іх.
  • Зараз прымаецца закон аб пакараньні за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных альбо зьліквідаваных арганізацыяў.
  • Але пакуль не забаронена займацца праваабаронай у індывідуальнай якасьці, як фізычнай асобе.
  • Калі будзе забаронена і гэта, то мы вернемся да часоў дысыдэнцтва.
  • Але і тады людзі зьбіралі інфармацыю і абнародавалі яе.
  • І тады не было такіх інфармацыйных інструмэнтаў, якія ёсьць зараз.
  • Зараз гэта лягчэй рабіць, чым 40-50 гадоў таму.
  • Раней у нашай найноўшай гісторыі не было такіх працяглых пэрыядаў катастрофы з правамі чалавека.
  • І пакуль канца гэтаму не відаць.
  • Міжнародныя інструмэнты абароны правоў чалавека ў Беларусі ёсьць, але іх дзеяньне вельмі апасродкаванае і доўгатэрміновае.
  • Міжнародная сыстэма абароны правоў чалавека існуе, каб дапамагаць асобным краінам.
  • Прымусіць краіну ніхто ня можа, ёй могуць раіць, падказваць, яе могуць крытыкаваць.
  • Калі ўлады краіны гэтага ня слухаюць, тады пачынаецца пошук іншых інструмэнтаў уплыву.
  • Пасьля заяваў, асуджэньня і ўгаворваньня пачынаюцца санкцыі.
  • Ня тое каб санкцыі былі добрым інструмэнтам. Але міжнародная супольнасьць ня бачыць іншых.
  • Няма дыялёгу, каб улады прызнавалі, што праблемы ёсьць, каб яны спрабавалі іх вырашыць.
  • Перад 2020 годам быў нават «росквіт дэмакратыі», «сьветлыя часы» у кантэксьце найноўшай беларускай гісторыі.
  • Гэта працягвалася, пакуль улада не ўсьвядоміла, што гэта можа прывесьці да яе зьмены.
  • Я б зараз не рабіў адназначнага прагнозу на 2022 год.
  • Сытуацыя можа яшчэ пагаршацца і даволі працяглы час.
  • Тады сыстэма будзе шукаць новых ворагаў і адпаведна прадукаваць новых палітвязьняў.
  • Альбо пад узьдзеяньнем розных чыньнікаў нехта на самым версе вырашыць, што так далей нельга.
  • Тады будуць уключацца мэханізмы «адкручваньня назад».
  • У канцы 2020 году я думаў, што прагматыкаў ва ўладзе акажацца больш.
  • Летась было зразумела, што паўстаньне прыдушылі, але любові народнай не здабылі.
  • Яны пайшлі шляхам «не шукаць складаных выйсьцяў».
  • І чым далей, тым больш сытуацыя заганяецца ў тупік і тым больш складана шукаць выйсьце.
  • Я зараз чытаю розныя варыянты вырашэньня — ад сілавога да перамоўнага.
  • Мне здаецца, што і адзін і другі, па-першае, ня маюць сэнсу, а па-другое — немагчымыя.
  • Праваабарончая дзейнасьць будзе працягвацца ў кожным разе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG