Праваабаронцы патрабуюць вызваленьня яшчэ 8 асобаў, пакараных за пратэсты.
Сярод новых палітвязьняў
- Аляксандар Мацяюк,
- Алег Баразна,
- Аляксандар Назаровіч,
- Віталь Васілевіч,
- Аляксандр Мар'ясаў,
- Сяргей Лаўкайціс,
- Вадзім Цыкуноў
- і Дзьмітры Андрасюк.
Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі. Па стане на 24 сьнежня ў Беларусі налічваецца 952 палітвязьні. Сярод іх ёсьць як тыя, каму прысудзілі некалькі месяцаў арышту, так і тыя, хто атрымаў дваццаць гадоў калёніі.
Вядома пра шэсьць самых суровых прысудаў, вынесеных беларускім палітвязьням. Агулам гэтым людзям прысудзілі 113 гадоў турмы: