Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арт-мэнэжэджэру Багданаву і сцэнографу Круку далі па 3 гады «хіміі»


Аляксандар Багданаў. Архіўнае фота
Аляксандар Багданаў. Архіўнае фота

Палітвязьняў арт-мэнэджэра і дыджэя Аляксандра Багданава і сцэнографа Максіма Крука асудзілі на 3 гады «хіміі» кожнага.

Такі прысуд вынесла 17 сьнежня судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Клімчук.

Багданава і Крука затрымалі 2 верасьня паводле крымінальнага артыкулу 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Пасьля арышту ў праўладных Telegram-каналах зьявіліся відэа Багданава і Крука, у якіх яны гавораць, што ў жніўні летась былі на маршах. Багданаў заявіў, што ён рухаўся ў пратэставай калёне і граў на дыджэйскім пульце, а Крук — што нёс гукаўзмацняльную калёнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG