За 7 сьнежня прадстаўнікі Памежнай варты Польшчы выдалі мігрантам 6 пастановаў аб неабходнасьці пакінуць тэрыторыю краіны.
Былі і намаганьні прарвацца праз калючы дрот у Польшчу: група з 35 асобаў хацела зрабіць гэта каля Чарэмхі. Аднак спробу прадухілілі польскія сілавікі.
Каля 4 тысяч мігрантаў ужо вылецелі назад у Сырыю і Ірак эвакуацыйнымі рэйсамі, аднак пэўная колькасьць яшчэ застаецца на тэрыторыі Беларусі.