Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Бурэль заявіў, што ЭЗ заўтра пашырыць санкцыі адносна Беларусі. Найважнейшае за 14 лістапада


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Падзеі 14 лістапада

Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў панядзелак пашыраць санкцыі адносна Беларусі — паведаміў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль. Сёньня ён меў тэлефонную гутарку зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку ня вызвалілі пасьля адбыцця 15 содняў адміністрацыцйнага арышту.

Польская Памежная варта заявіла, што перадухіліла два нелегальныя прарывы мяжы па-за пунктамі пропуску. Аднак паліцыя паведаміла пра адну пасьпяховую спробу.

Польскія памежнікі сёньня з раніцы папярэджвалі мігрантаў аб недапушчальнасьці пераходу мяжы

Нямецкая фэдэральная паліцыя толькі за восень арыштавала 329 чалавек за спрыяньне нелегальнай міграцыі.

У сьвятле ініцыяванага Менскам міграцыйнага крызісу кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Літвы і Латвіі абмяркоўваюць магчымасьць запуску артыкулу 4 Паўночнаатлянтычнай дамовы — пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

На Расеі ляжыць відавочная адказнасьць за тое, каб націснуць на ўлады Беларусі і заклікаць іх спыніць абвастрэньне крызісу і пачаць дыялёг з апазыцыяй — пра гэта напісала міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас у аўтарскім артыкуле ў газеце Sunday Telegraph.

Сын забітага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі 14 лістапада вылучыў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкія выбары, якія адбудуцца ў наступным месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG