Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google заблякаваў Youtube-каналы Сьледчага камітэту і іншых дзяржаўных установаў. Найважнейшае за 2 лістапада


(Дзеяньне гэтага акаўнту было спыненае за парушэньне правілаў Youtube-супольнасьці) — так выглядае паведамленьне па адрасе, дзе быў афіцыйны Youtube-канал «Беларуськалію».
(Дзеяньне гэтага акаўнту было спыненае за парушэньне правілаў Youtube-супольнасьці) — так выглядае паведамленьне па адрасе, дзе быў афіцыйны Youtube-канал «Беларуськалію».

Падзеі 2 лістапада

Google заблякаваў Youtube-канал Сьледчага камітэту Беларусі, блякіроўка адбылася адносна яшчэ некалькіх Youtube-каналаў установаў і прадпрыемстваў краіны

Савет Міністраў вызваліў ад пасадаў двух першых намесьнікаў міністра: Аляксандра Гур’янава зь Міністэрства замежных спраў і Сяргея Задзірана зь Міністэрства юстыцыі

У Беларусі штодня адбываюцца разгляды і прысуды ў крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі і фальсыфікацыі выбараў у 2020 годзе

Незалежныя онлайн-выданьні зь Віцебшчыны і Гомельшчыны цяпер адкрываюцца толькі праз VPN ці за мяжой

Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнаньні арганізацыі «Супраціў» (у тым ліку ініцыятыў, якія ўваходзяць у яе: «Кібэр-партызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць») тэрарыстычнай і аб забароне яе дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Атэстацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэньне аб тым, што яго адвакатка Ірына Варанкова «ня можа выконваць свае прафэсійныя абавязкі празь недастатковую кваліфікацыю». Варанкова абараняла Эдуарда Бабарыку

12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які ўратаваў малодшага брата з пажару, узнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасьць»

Што адбываецца з пахаваньнямі памерлых ад COVID-19

На беларуска-польскай мяжы не зьніжаецца напружаньне: мігранты працягваюць спробы прарыву мяжы

Беларусь у межах пагадненьня аб аварыйнай узаемадапамозе, падпісанага паміж нацыянальнымі кампаніямі «Белэнэрга» і «Укренерго», пачала пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG