Як паведаміла Эўрарадыё, атэстацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэньне аб тым, што яго адвакатка Ірына Варанкова «ня можа выконваць свае прафэсійныя абавязкі празь недастатковую кваліфікацыю».
Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, якога разам з бацькам затрымалі 18 чэрвеня 2020 году. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.