Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі рэгіянальныя сайты навінаў: гомельскага «Флагшток» і «Народных навінаў Віцебску»

абноўлена

Незалежныя онлайн-выданьні зь Віцебшчыны і Гомельшчыны цяпер адкрываюцца толькі праз VPN ці за мяжой.

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт flagshtok.info. Пры ўвядзеньні адрасу на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца паведамленьне «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“».

Раней улады прызналі матэрыялы «Флагштока» экстрэмісцкімі.

Сайт ужо апынаўся пад блякаваньнем 21 жніўня 2020 году, тады да яго абмежавалі доступ, як і да сайту Радыё Свабода.

Таксама ўлады заблякавалі «Народныя навіны Віцебску».

«У жніўні 2020 году Мінінфарм заблякаваў адзін з нашых паддамэнаў — news.vitebsk.cc. Цяпер, відаць па ўсім, заблякавалі ўсе існыя паддамэны і асноўны дамэн vitebsk.cc», — сказаў агенцтву БелаПАН галоўны рэдактар ННВ Сяржук Серабро.

Сайт «Народныя навіны Віцебску» працуе з 2006 году.

Улады працягваюць перасьледаваць недзяржаўныя СМІ. Шэраг сайтаў заблякаваны, шэраг газэтаў спыніў выхад на паперы, у рэдактараў і журналістаў праходзяць ператрусы, у зьняволеньні па стане на 2 лістапада 2021 году знаходзяцца 29 супрацоўнікаў мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG