Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінафэстываль «Лістапад» пазбавілі акрэдытацыі ў Міжнароднай фэдэрацыі асацыяцыяў кінапрадусараў


Адкрыцьцё кінафэстывалю «Лістапад» у Менску ў 2019 годзе
Адкрыцьцё кінафэстывалю «Лістапад» у Менску ў 2019 годзе

Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Беларуская Рада культуры.

З заклікам прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў сувязі з заменай яго дырэкцыі і палітыкі правядзеньня кінафоруму ў Міжнародную фэдэрацыю асацыяцыяў кінапрадусараў (FIAPF) зьвярталася Беларуская Рада культуры і Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК). Адкрыты ліст ад кінасупольнасьці падпісала больш як паўсотні дзеячаў кіно зь Беларусі і замежжа.

«Зьмены, прынятыя новай дырэкцыяй „Лістапада“, могуць мець наступствы ў экасыстэмах іншых фэстываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF, і прынялі рашэньне прыпыніць акрэдытацыю „Лістапада“ ў 2021 годзе», — адзначыў прэзыдэнт FIAPF Люіс Альбэрта Скалеля.

Паводле кінакрытыка Тараса Тарналіцкага, прыпыненьне акрэдытацыі маргіналізуе кінафэстываль у вачах міжнароднай кінасупольнасьці. Паводле Тарналіцкага, гэта азначае, што новай дырэкцыі будзе патрэбна ўкладаць больш высілкаў і фінансаў, каб надалей арганізоўваць падзею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG