Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніхто не адчувае жаданьня падарожнічаць у Беларусь». Амбасада Беларусі ў Швайцарыі скасавала беларускую праграму на фэстывалі у Бэрне


Ланцуг салідарнасьці зь Беларусьсю, Бэрн, ліпень 2020
Ланцуг салідарнасьці зь Беларусьсю, Бэрн, ліпень 2020

Беларуская праграма на міжнародным фэстывалі Fernweh-2021 у швайцарскім Бэрне адмененая

На такі крок амбасада Беларусі ў Швайцарыі пайшла пасьля скасаваньня дамовы з боку гатэлю, дзе мусіла адбывацца канцэртная праграма і месьціцца выстава.

Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Беларуская Рада культуры.

Прычынай насьцярожанасьці з боку швайцарскіх арганізатараў стаў шэраг публікацый на беларускую тэму ў некалькіх мясцовых выданьнях. Аўтары матэрыялаў асудзілі арганізатараў і ў такой падкрэсьлена апалітычнай праграме імпрэзы пабачылі зьдзек з ахвяраў рэжыму.

У камэнтары для артыкулу, што выйшаў у tagesanzeiger.ch, прэзыдэнт швайцарскага прадстаўніцтва міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco Ларс Бюнгер адзначыў: «Сёньня ніхто не адчувае жаданьня падарожнічаць у Беларусь».

Міжнародны фэстываль культураў Fernweh пройдзе ў Бэрне 29-31 кастрычніка пад слоганам «Вакол сьвету за тры дні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG