Пра новую кнігу паведамляецца ў сацсетках Юрыя Жыгамонта.
«„У камянёў доўгая памяць“ — сьведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы „Падарожжа з Жыгамонтам“ (раней выходзіла на беларускім тэлебачаньні пад назвай „Падарожжа дылетанта“, „Прыгоды дылетанта“ і „Новыя прыгоды дылетанта“), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі.
У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданьняў, зьвязаных з паходжаньнем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідзкім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць».
Паведамляеца таксама, што набыць новае выданьне можна ў «Акадэмкнізе».