Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінал «Эўравізіі» 2022 году адбудзецца ў Турыне


Права прыняць «Эўравізію» Італія атрымала пасьля перамогі гурту Måneskin зь песьняй Zitti e Buoni на папярэднім песенным конкурсе ў Ротэрдаме.
Права прыняць «Эўравізію» Італія атрымала пасьля перамогі гурту Måneskin зь песьняй Zitti e Buoni на папярэднім песенным конкурсе ў Ротэрдаме.

Італьянская група Måneskin зь песьняй Zitti e Buoni перамагла на конкурсе 2021 года ў Ротэрдаме.

Фінальная частка 66-га міжнароднага музычнага конкурсу «Эўравізія» ў 2022 годзе адбудзецца ў італьянскім горадзе Турыне. Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 8 кастрычніка, прэс-служба арганізатара — Эўрапейскага трансьляцыйнага зьвязу. У суперніцтве за права прыняць «Эўравізію-2022» сталіца рэгіёну П’емонт апярэдзіла Мілан, Балёньню, Рыміні і Пэзара.

Турын стане трэцім горадам Італіі, у якім пройдзе фінальная частка «Эўравізііь». У 1965 годзе такая магчымасьць выпала Нэапалю, а ў 1991 годзе — Рыму. Паўфіналы турынскага конкурсу заплянаваныя на 10 і 12 траўня, фінал — на 14 траўня на арэне Palaolimpico.

Права прыняць «Эўравізію» ў 2022 годзе Італія атрымала дзякуючы перамозе італьянскага гурту Måneskin зь песьняй Zitti e Buoni на папярэднім песенным конкурсе ў Ротэрдаме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG