Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Францыі: «Наша краіна вітала б рашэньне Беларусі аб пераглядзе заканадаўчай базы па сьмяротным пакараньні»


Амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост
Амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост

У межах Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост выступіў зь відэазваротам.

У звароце Нікаля дэ Лякост сказаў, што сёлета Францыя адзначае 40-годзьдзе скасаваньня сьмяротнага пакараньня. Таксама ў Францыі забаронена высылаць любога чалавека ў краіну, дзе ён можа атрымаць вышэйшую меру пакараньня.

«Францыя разглядае сьмяротнае пакараньне як жорсткі і бесчалавечны акт. Ніякая юрыдычная сыстэма не абароненая ад судовай памылкі, якая можа пацягнуць за сабой незаменную страту чалавечнага жыцьця. Нарэшце, сьмяротнае пакараньне ніколі і нідзе не спрыяе барацьбе са злачыннасьцю», — сказаў дыплямат.

Паводле яго, цяпер Францыя працягвае шырокую кампанію з мэтай дасягнуць адмены сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце.

«І я цалкам перакананы, што Францыя вітала б рашэньне Беларусі аб пераглядзе сваёй заканадаўчай базы па сьмяротным пакараньні, ці хаця б на першым этапе аб увядзеньні мараторыю ў краіне. Ваша краіна праходзіць цяпер час складаны пэрыяд, многае мяняецца ў жыцьці беларускага грамадзтва, але адно павінна заставацца нязьменным — гэта каштоўнасьць чалавечага жыцьця», — сказаў Нікаля дэ Лякост.

З кароткім відэазваротам з гэтай самай нагоды выступіў таксама амбасадар Швайцарыі ў Беларусі Клёд Афтэрмат, які падкрэсьліў, што “тэндэнцыя да адмены вышэйшай меры пакараньня ва ўсім сьвеце працягваецца”.

Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

  • Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
  • Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі каля 350 сьмяротных прысудаў (дакладная лічба невядомая).
  • Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
  • Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
  • Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.
  • Дакладная колькасьць памілаваных таксама не вядомая. Раней беларускім праваабаронцам было вядома толькі пра два выпадкі памілаваньня асуджаных на сьмяротнае пакараньне за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У канцы ліпеня 2024 году Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, пасьля гэтага яго вызвалілі ў рамках вялікага абмену вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду.
  • Лукашэнка ў 2012 годзе казаў, што за ўсю гісторыю свайго прэзыдэнцтва памілаваў толькі аднаго чалавека (пасьля гэтага, у 2021 годзе, ён памілаваў асуджаных да сьмяротнага пакараньня братоў Косьцевых). Разам з тым МУС Беларусі яшчэ ў 2012-м сьцьвярджала, што за 13 гадоў было памілавана 156 сьмяротнікаў (замена сьмяротнага прысуду на пажыцьцёвае зьняволеньне).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG