Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moody’s зьмяніла прагноз Беларусі з «стабільнага» на «нэгатыўны»


Міжнароднае агенцтва Moody’s зьмяніла на «нэгатыўны» прагноз валютных рэйтынгаў Беларусі, перадае «Интерфакс-Запад».

Агенцтва лічыць, што павысіліся рызыкі рэфінансаваньня запазычанасьці Беларусі. Прычыны —

  • узмацненьне санкцый,
  • абмежаваныя рэзэрвы Беларусі,
  • павышаная палітычная нестабільнасьць.

Рэйтынг Беларусі, як і раней, застаецца на ўзроўні B3. Агенцтва лічыць, што ў наступныя 12–18 месяцаў улады краіны дадуць рады з рэфінансаваньнем зьнешняй запазычанасьці з дапамогай

  • уласных рэзэрваў Беларусі,
  • фінансавай падтрымкі Расеі.

Moody’s таксама прагназуе дэфіцыт беларускага бюджэту ў наступным годзе на ўзроўні 2,6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG