Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казаскі дысыдэнт, які не прызнаў віны, выходзіць з калёніі праз 15 гадоў


Суд у Казахстане вызваліў з-за кратаў дысыдэнта Арона Атабека
Суд у Казахстане вызваліў з-за кратаў дысыдэнта Арона Атабека

Суд у Паўладары ў Казахстане пастанавіў замяніць 68-гадоваму паэту і дысыдэнту Арону Атабеку неадбытую частку турэмнага тэрміну на абмежаваньне волі. Ён выйдзе з калёніі праз 15 гадоў пасьля арышту. Пра гэта паведамляе Казаская служба Радыё Свабода.

У 2008 годзе Атабек (сапраўднае прозьвішча — Едыгееў) быў асуджаны судом Алма-Аты на 18 гадоў зьняволеньня паводле артыкулу аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Тады жыхары ўскраіны гораду аказалі супраціў паліцыянтам, накіраваным для зносу іх дамоў, пабудаваных, як сьцьвярджаецца, без дазволу. У сутычках загінуў 24-гадовы паліцыянт.

Паэт катэгарычна адмаўляе абвінавачаньні па сваёй крымінальнай справе. Ён быў прызнаны палітычным зьняволеным многімі праваабарончымі і міжнароднымі арганізацыямі. Усе гады зьняволеньня яго утрымлівалі ў турмах далёка ад Алма-Аты, у якой ён жыў да арышту. Ён адмаўляўся падаваць заяву аб датэрміновым вызваленьні, лічачы, што гэта вымусіць яго ўзяць на сябе віну за злачынства, за якое яго асудзілі.

Атабек быў актыўным удзельнікам палітычнага жыцьця Казахстану з 1980-х гадоў. Ён быў у апазыцыі да першым прэзыдэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Да таго ён быў адным з аўтараў звароту да зьезду народных дэпутатаў СССР аб наданьнні Казахстану сувэрэнітэту.

Да таго — удзельнічаў у масавых пратэстах у Алма-Аце ў 1986 годзе супраць прызначэньня расейскага партыйнага дзеяча Генадзя Колбіна на пасаду першага сакратара ЦК рэспубліканскай кампартыі, гэта значыць, фактычнага кіраўніка рэспублікі.

Згодна з заканадаўствам Казахстану, Атабек мае выйсьці на волю праз 15 дзён, калі рашэньне суду ўступіць у сілу. Прэс-сакратар Вярхоўнага суду краіны заявіў, што дысыдэнт будзе адпушчаны ўжо 1 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG