Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Байдэна асудзіў «арганізацыю рэжымам Лукашэнкі патокаў нелегальных мігрантаў празь межы краіны»


Джэйк Салівэн
Джэйк Салівэн

Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Салівэн правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыд Шыманітэ, падчас якой пацьвердзіў трываласьць двухбаковых адносін.

«Яны абмеркавалі бягучыя намаганьні для паглыбленьня эканамічнага, дыпляматычнага і вайсковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — заявіла прэс-сакратарка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Эмілі Горн.

«Салівэн пацьвердзіў рашучую падтрымку Злучанымі Штатамі Літвы, у той час як яна сутыкаецца з спробамі прымусу з боку Кітайскай Народнай Рэспублікі», — сказала далей Горн.

«Ён таксама падкрэсьліў, што ЗША высока цэняць прынцыповую зьнешнюю палітыку Літвы ў пытаньні аб падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека, у тым ліку ў Беларусі, — дадала яна. — Салівэн асудзіў арганізацыю рэжымам Лукашэнкі патокаў нелегальных мігрантаў празь межы краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG