Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва намерылася пабудаваць да красавіка першы ўчастак загароды на мяжы зь Беларусьсю


Літоўскія вайскоўцы ставяць загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю
Літоўскія вайскоўцы ставяць загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю

Урад Літвы заявіў 13 верасьня, што ў гэтым месяцы пачнуцца працы на першым участку загароды, якую плянуецца пабудаваць уздоўж мяжы зь Беларусьсю для абароны ад мігрантаў. Участак працягласьцю 110 км павінны скончыць да красавіка.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», адзначаючы, што ўрад даручыў будаўніцтва першай сэкцыі памежнай загароды дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі EPSO-G. Кошт складзе 36 мільёнаў эўра.

Прадстаўнік EPSO-G паведаміў, што канструкцыя вышынёй 4 мэтры будзе завершаная калючым дротам, а яшчэ шэсьць дадатковых маткоў калючага дроту будуць разьмешчаныя ў выглядзе піраміды паміж мяжой і загародай.

Астатнія 400 км загароды маюць дабудаваць да верасьня 2022 году, пры гэтым участкі, дзе ёсьць рэкі і азёры, абгароджваць ня будуць. Агульная працягласьць мяжы — 670 км.

У гэтым годзе ў Літву прыбылі больш за 4100 мігрантаў, у асноўным з краін Блізкага Усходу і Азіі, што выклікала рознагалосьсі паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.

Тым часам Эвэліна Гудзінскайце, дырэктарка дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, заявіла 13 верасьня, што ніводзін са зваротаў нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія праніклі ў Літву на працягу апошніх месяцаў з тэрыторыі Беларусі, да гэтага часу задаволены ня быў. Паводле яе ацэнкі, разьлічваць на атрыманьне прытулку могуць ня больш за 3% з больш як 4 тысяч згаданых мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG