Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», спасылаючыся на ліст, атрыманы ад праваабаронцаў агенцтвам Associated Press.
У адкрытым лісьце да кіраўніцтва кампаній актывісты папярэдзілі, што тыя рызыкуюць стаць «суўдзельнікамі» Кітаю ў яго спробах адцягнуць увагу ад сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека з дапамогай спартовых мерапрыемстваў, а таксама заахвоціць працяг падобных дзеяньняў з боку кітайскіх уладаў.
Трансьляцыя пэкінскіх Алімпійскіх гульняў 2022 году «легітымізуе гэтыя парушэньні і стане рэклямай мерапрыемства, якое шмат хто называе „генацыднымі гульнямі“», — заявілі праваабаронцы ў сваім звароце.
Кітайскі ўрад абвяргае абвінавачаньні ў парушэньнях правоў чалавека ў дачыненьні да ўйгураў і іншых, пераважна мусульманскіх меншасьцяў, якія пражываюць на паўночным захадзе Кітаю.
Паводле Пэкіну, улады праводзяць у гэтым рэгіёне шырокамаштабную контратэрарыстычную кампанію.