Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскамнагляд падаў у суд новыя пратаколы супраць РСЭ/РС паводле закону пра «замежных агентаў»


Маскоўскае бюро Радыё Свабода
Маскоўскае бюро Радыё Свабода

Раскамнагляд накіраваў у Цьвярскі раённы суд Масквы першыя пратаколы новай сэрыі з 130 штрафаў аб парушэньні правілаў маркіроўкі ТАА «РСЭ/РС» па так званым законе аб СМІ-«замежных агентах».

Паводле зьвестак Радыё Свабода, у студзені-ліпені 2021 году Раскамнагляд склаў і накіраваў у суды 650 пратаколаў, агульная сума штрафаў па ўжо вынесеных судовых рашэньнях складае амаль 250 млн расейскіх рублёў (больша за 3 мільёны 360 тысяч даляраў). У траўні судовыя прыставы пачалі выканаўчую вытворчасьць і заблякавалі банкаўскія рахункі ТАА.

Міністэрства юстыцыі РФ унёсла ў пералік СМІ-«замежных агентаў» расейскамоўныя праекты мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў 2017 годзе. Пры гэтым карпарацыя ня лічыць сябе «агентам», бо яе рэдакцыйная палітыка цалкам незалежная, а ўсе патрабаваньні расейскага заканадаўства выконваюцца, нягледзячы на словы Пуціна.

Інтарэсы мэдыя ў Расеі прадстаўляе ТАА «РСЭ/РС». У 2020 годзе Раскамнагляд запатрабаваў маркіраваць матэрыялы «замежных агентаў», аднак Радыё Свабода адмовілася выконваць гэтыя патрабаваньні, расцэньваючы іх як спробу ўмяшаньня ў рэдакцыйную палітыку і парушэньне Канстытуцыі Расеі. Пасьля гэтага на ТАА «РСЭ/РС» і яго гендырэктара Андрэя Шарага Раскамнагляд пачаў складаць пратаколы аб парушэньні маркіроўкі.

Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэймі Флай неаднаразова заяўляў аб рашучасьці мэдыяарганізацыі працягваць працу ў Расеі: «РСЭ/РС прадстаўляе сваёй аўдыторыі сумленныя навіны і збалянсаваную інфармацыю для таго, каб грамадзяне Расеі, як заўважыў адзін з нашых журналістаў, „не прызвычайваліся да няпраўды і не жылі ў хлусьні“».

Эўрапейскі суд па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу ТАА «РСЭ/РС» аб шматмільённых штрафах, накладзеных на Радыё Свабода і іншыя праекты карпарацыі за парушэньне загаду Раскамнагляду аб маркіроўцы матэрыялаў, згодна з заканадаўствам аб СМІ-«замежных агентах». Пазоўнікі ўпэўненыя, што ўжываньне гэтага заканадаўства парушае артыкулы Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека.

ТАА «РСЭ/РС» абскарджвае ўсе прынятыя супраць Радыё Свабода і іншых праектаў мэдыякарпарацыі судовыя рашэньні, аднак Цьвярскі раённы і Маскоўскі гарадзкі суды нязьменна пакідаюць апэляцыі без задавальненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG