Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі за дзень вярнулі ў Беларусь амаль 250 мігрантаў, дваіх шпіталізавалі


За мінулы дзень у Літве на мяжы разьвярнулі ў Беларусь амаль 250 мігрантаў, паведаміла Delfi.lt з спасылкай на прадстаўніка Службы аховы мяжы.

Ніводнага мігранта не затрымалі і не ўпусьцілі ў Літву, за выключэньнем жанчыны зь дзіцем. Лекары адвезьлі іх у літоўскі шпіталь, дзе ў дзіцяці дыягнаставалі пераахалоджаньне.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапіла больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала ўжываць меры па вяртаньні мігрантаў у Беларусь, іх паток павялічыўся і церазь мяжу з Польшчай і Латвіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG