Міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы пачынаўся з адзінкавых затрыманьняў нелегальных мігрантаў. Першых затрымлівалі ў лютым. Затым колькасьць затрыманых паступова пачала расьці і дайшла да рэкорду ў некалькі соцень чалавек за дзень.
Усяго ж сёлета літоўскія памежнікі затрымалі больш за 4 тысячы мігрантаў — без уліку тых, каго не прапусьцілі церазь мяжу.
Літоўскія ўлады ў адказ на справакаваны афіцыйным Менскам крызіс прапанавалі пашырыць санкцыі на транзыт калійных угнаеньняў. Толькі ў жніўні літоўскі бок прыняў рашэньне вяртаць мігрантаў назад у Беларусь. Беларускія ўлады ў сваю чаргу пачалі ўзмацняць мяжу і не пускаць мігрантаў назад.