Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэсі пакінуў «Барсэлёну». Ён гуляў за каталёнцаў усю карʼеру


Ліянэль Мэсі
Ліянэль Мэсі

«Барсэлёна» ня здолела захаваць свайго шматгадовага лідэра Ліянэля Мэсі. Шасьціразовы ўладальнік «Залатога мяча» пакіне клюб, у якім правёў усю карʼеру.

Як паведамляе афіцыйны сайт «Барсэлёны», клюб сапраўды дасягнуў з Мэсі дамовы аб новым кантракце, аднак правілы Лігі ня дазволілі ратыфікаваць пагадненьне:

«У такой сытуацыі Мэсі не застанецца гульцом „Барсэлёны“. Абодва бакі глыбока шкадуюць, што жаданьні як гульца, так і клюбу ня могуць ажыцьцявіцца».

  • Апошні кантракт Мэсі з «Барсэлёнай» скончыўся 30 чэрвеня, ён упершыню ў карʼеры стаў свабодным агентам.
  • Форвард гуляў за каталёнцаў усю карʼеру. У мінулым сэзоне ён выйшаў на поле ў 35 матчах гішпанскай Прымеры, забіўшы 30 мячоў.
  • У складзе «Барсэлёны» Мэсі выйграў 34 трафэі, у тым ліку 10 тытулаў чэмпіёна Гішпаніі і чатыры Лігі чэмпіёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG