Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі Віленскага аэрапорту ўпаў паветраны шар з кантрабандай зь Беларусі


Віленскі аэрапорт
Віленскі аэрапорт

Літоўскія ўлады яшчэ не патлумачылі здарэньне.

Здарэньне адбылося позьнім вечарам 28 верасьня. А 23:45 на тэрыторыі аэрапорту ўпаў «некіраваны» паветраны шар. Паводле папярэдніх зьвестак, якія прыводзіць LRT, шар нёс груз — кантрабандныя цыгарэты.

Пра знойдзены прадмет з грузам паведамілі спэцслужбам аэрапорту, паліцыі і супрацоўнікам аховы.

Пра інцыдэнт паведаміў у фэйсбуку дэпутат Сэйму Дайнюс Гайжаўскас. Паводле яго слоў, на паветраным шары было 20 кг грузу. Ён дадаў, што паветраныя шары часта выкарыстоўваюцца рэжымам Лукашэнкі дзеля перакідваньня кантрабанды. Адзін такі шар, заявіў дэпутат, можа пераносіць каля 1000 пачак цыгарэт.

Згодна са словамі Гайжаўскаса, на гэтым тыдні на тэрыторыю Літвы прыляцела каля 150 шароў. «Чатыры зь іх прызямліліся ў Аліце ў чацьвер, адзін прызямліўся на чыгуначныя рэйкі ў Варэне», — сказаў ён.

На гэты раз нелегальным грузам былі цыгарэты маркі «Мінск». Здарэньне не паўплывала на палёты і працу аэрапорту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG