Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі ад пасадаў сталага прадстаўніка Беларусі пры ЭЗ і NATO, амбасадара ў Бэльгіі і Люксэмбургу Міхневіча


Аляксандар Міхневіч на канфэрэнцыі «Менскі дыялёг», 2015
Аляксандар Міхневіч на канфэрэнцыі «Менскі дыялёг», 2015

У сувязі з выхадам у адстаўку вызвалены ад пасадаў сталы прадстаўнік Беларусі пры ЭЗ, NATO і Эўрапейскай супольнасьці па атамнай энэргіі, амбасадар у Бэльгіі і Люксэмбургу (па сумяшчальніцтве) Аляксандар Міхневіч. Адпаведны ўказ 29 ліпеня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведаміла ягоная прэс-служба.

У сувязі з новым абвастрэньнем адносінаў паміж Беларусьсю і ЭЗ у канцы чэрвеня гэтага году Міхневіч быў адкліканы ў Менск для кансультацыяў.

  • 67-гадовы Аляксандар Міхневіч — сын міністра культуры (1971–1988) Юрыя Міхневіча. У 2000–2006 гадах — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, у 2006–2012 гадах — пасол у Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі, у Ірляндыі па сумяшчальніцтве, у 2012–2016 гадах — першы намесьнік міністра замежных спраў. 13 чэрвеня 2016 году быў прызначаны паслом у Бэльгіі і Люксэмбургу па сумяшчальніцтве, пастаянным прадстаўніком пры ЭЗ і NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG