Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак беларускай амбасады ў Бэльгіі невядомыя размалявалі ў чорнае


Амбасадар Беларусі ў Бэльгіі Аляксандар Міхневіч.
Амбасадар Беларусі ў Бэльгіі Аляксандар Міхневіч.

Амабасадар Беларусі ў Бэльгіі Аляксандр Міхневіч выступіў з заявай з гэтай нагоды.

Ён выказаў надзею, што ўчынак зрабілі не беларусы. Паводле ягоных словаў, пашкодзілі ня толькі будынак, які зьяўляецца бэльгійскай архітэктурнай спадчынай, але і дзяржаўную ўласнасьць Рэспублікі Беларусь.

«У народзе такіх людзей, акрамя як падлюкамі, ніколі не называлі, таму што большай подласьці, чым гадзіць з-за вугла, цяжка ўявіць. Гэта з пункту гледжаньня маралі; з пункту гледжаньня закону адказ дасьць брусэльская паліцыя», – гаворыцца ў заяве Міхневіча, разьмешчанай на сайце амбасады.

У сваёй заяве Міхневіч таксама піша аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі:

«Сёньня наша краіна праходзіць складаны этап свайго разьвіцьця. Гучаць розныя, часта супрацьлеглыя думкі. І калі такое меркаваньне выказваецца адкрыта, бескарысьліва і пераканана, то такі чалавек варты толькі павагі. Калі ж хтосьці спрабуе прыцягнуць да сябе ўвагу подлымі вылазкамі і гадасьцямі – такія людзі заслугоўваюць толькі пагарды».

“Беларускі пратэст – гэта пажар на балоце”. Інтэрвію экс-амбасадара Ігара Ляшчэні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:21:54 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG