Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ просіць МУС і Міністэрства здароўя шпіталізаваць палітвязьня Андрэя Скурко


Андрэй Скурко, архіўнае фота
Андрэй Скурко, архіўнае фота

29 ліпеня выданьню «Наша Ніва» стала вядома, што ў зьняволенага кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко ў менскім СІЗА № 1 дыягнаставалі пнэўманію. Да таго ён правёў у ЦІП на Акрэсьціна 13 дзён без дыябэтнай дыеты і перадачаў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і Міністэрства аховы здароўя з просьбай неадкладна шпіталізаваць Андрэя Скурко ў цывільным шпіталі.
Ён інсуліназалежны дыябэтык, для такіх людзей захворваньне каранавірусам можа быць сьмяротна небясьпечным.

Пасьля таго як Андрэя Скурко перавялі з Акрэсьціна на Валадарскага, рэнтген выявіў у яго пляму ў лёгкіх. У яго дыябэт першага тыпу, хварэе ад 2017 году. Чатыры разы на дзень яму трэба рабіць іньекцыі. Ад 18 ліпеня Андрэй Скурко пачаў кашляць, паднялася тэмпература, давалі толькі парацэтамол.

8 ліпеня сілавікі затрымалі нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і галоўную бухгальтарку Вольгу Раковіч. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце іх як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) зьмясьцілі на 10 дзён у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

Вольгу Раковіч вызвалілі 16 ліпеня. Праз пэўны час выпусьцілі і Андрэя Дынько. Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко застаюцца пад вартай, іх затрымалі паўторна як падазраваных ужо ў нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калёніяй на тэрмін да 5 гадоў).

Сьледчыя налічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» нанесена шкода на суму 3,5 тысячы рублёў. Сама арганізацыя з такімі прэтэнзіямі не зьвярталася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG