Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» выставілі абвінавачаньне


Журналісты «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко
Журналісты «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко

Сёньня скончылася 10 сутак ад моманту паўторнага затрыманьня супрацоўнікаў «Нашай Нівы» па крымінальнай справе. За гэты час сьледзтва павінна было выставіць абвінавачаньне. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко ня вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага.

З гэтага вынікае, што ім выставілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня групай асобаў), піша «Наша Ніва» ў сваім тэлеграм-канале.

Сэнс прэтэнзіяў палягае ў тым, што за камунальныя паслугі для памяшканьня плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было — для юрыдычных. Сьледчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнэрга» была нанесена шкода — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не зьвярталася.

Нашаніўцы прызнаныя палітвязьнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманьні зьбіты, у Сьледчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябэт, у СІЗА ён адразу трапіў у мэдычную частку — выявіліся праблемы зь лёгкімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG