Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Андрэй Скурко трапіў у мэдчастку СІЗА


Андрэй Скурко, архіўнае фота
Андрэй Скурко, архіўнае фота

Як стала вядома «Вясьне», кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко знаходзіцца ў мэдычнай частцы ў СІЗА на Валадарскага. Сям’і паведамілі толькі, што ён трапіў туды са «структурнымі зьменамі ў лёгкіх».

Вядома, што пасьля таго, як Андрэя Скурко перавялі з Акрэсьціна на Валадарскага, рэнтген выявіў у яго пляму ў лёгкіх. У Скурко дыябэт 1 тыпу, ён хварэе ад 2017 году. Чатыры разы на дзень яму трэба рабіць іньекцыі. Ён правёў на Акрэсьціна 13 дзён у цяжкіх умовах, без дыябэтнай дыеты і перадачаў.

Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч, які сядзеў у адной камэры з Андрэем, расказаў, выйшаўшы з ізалятара пасьля 10 содняў: «Яму цяжка, ён інсуліназалежны, мае праблемы са здароўем. З 18 ліпеня Андрэй пачаў кашляць, паднялася тэмпература, яму давалі парацэтамол».

  • 8 ліпеня сілавікі затрымалі нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і галоўнага бухгальтара выданьня Вольгу Раковіч. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце іх як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) зьмясьцілі на 10 дзён у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
  • Бухгальтарку вызвалілі 16 ліпеня. Празь некаторы час выпусьцілі і Андрэя Дынько. Марціновіч і Скурко застаюцца пад вартай, іх затрымалі паўторна як падазраваных ужо ў нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калёніяй на тэрмін да 5 гадоў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што за камунальныя паслугі ў памяшканьні рэдакцыі плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было як для юрыдычных. Сьледчыя налічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» нанесена шкода на суму 3,5 тысячы рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG