Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве прапанавалі закрыць мяжу зь Беларусьсю з-за міграцыйнага крызісу


Літоўскія салдаты абгароджваюць мяжу зь Беларусьсю.
Літоўскія салдаты абгароджваюць мяжу зь Беларусьсю.

Кіраўніца МУС Літвы прапануе ўвесьці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларусьсю. Пры такім рэжыме перасячэньне мяжы будзе немагчымым.

Паводле сайту Delfi.lt міністар унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што МУС прапанавала ўраду ўвесьці надзвычайнае становішча ў памежных самакіраваньнях.

«МУС прапануе ацаніць сытуацыю і магчыма абвясьціць надзвычайнае становішча», – заявіла міністар на прэс-канфэрэнцыі ў аўторак.

Старшыня Камітэта Сейму Літвы па нацыянальнай бясьпецы і абароне Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ўвядзеньне надзвычайнага становішча можа быць разгледжана для ўзяцьця пад кантроль сытуацыі з міграцыйным крызісам.

Па словах Кашчунаса, у такім выпадку кантроль над мяжой пераняла б армія, і трапіць на тэрыторыю Літвы было б немагчымым.

Міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы

Наплыў мігрантаў з боку Беларусі не спыняецца. Паводле заяваў літоўскага боку, мігранты могуць гадзінамі быць у полі зроку беларускіх памежнікаў, але тыя ніяк не выконваюць сваіх абавязкаў у ахове мяжы.

За мінулыя содні ў Літве затрымалі 110 мігрантаў, якія незаконна перайшлі мяжу дзяржавы з боку Беларусі. Днём раней літоўскія памежнікі затрымалі 131 мігранта.

Колькасьць мігрантаў, якія прыйшлі зь беларускага боку і былі затрыманыя ў Літве, ужо ў 34,6 раза перавысіла леташні паказьнік.

Мігранты ўжо ладзілі бунты ў часовых месцах разьмяшчэньня, пачыналі закалоты, адмаўляліся прымаць ежу, патрабавалі дазволіць ім далейшы рух празь Літву ў краіны Заходняй Эўропы.

Вымагаючы апэратыўнага разьвязаньня праблемаў незаконнага перасячэньня мяжы, некаторыя грамадзяне Літвы пачалі пратэставаць супраць новых лягераў для мігрантаў у сваёй краіне. 26 ліпеня грамадзяне заблякавалі дарогу да палігону Руднікі у Салечніцкім раёне. Яны не давалі праехаць грузавіку з абсталяваньнем для намётавага мястэчка.

Улады Літвы неаднаразова абвінавачвалі ў міграцыйным крызісе афіцыйны Менск. На думку літоўскіх чыноўнікаў, Лукашэнка з падначаленымі ня толькі загадаў спыніць кантроль на мяжы, але і актыўна спрыяе наплыву мігрантаў, ладзячы ім пераезд з Іраку і іншых краін да межаў Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG