Пра гэта 26 ліпеня паведаміў сайт Delfi, спасылаючыся на кіраўніка Службы грамадзкай бясьпекі Літвы Рычардаса Поцюса. «Не прапускаюць грузавікі з намётамі ды іншым абсталяваньнем», — удакладніў Поцюс.
Раней у гэты самы дзень міністарка ўнутраных спраў Агне Білатайце паведаміла, што каля 1,5 тыс. іншаземцаў будзе разьмешчана на палігоне ў Рудніках (Салечніцкі раён) у намётавым мястэчку.
«Прынята рашэньне: цяпер намёты едуць на палігон у Руднікі, які ёсьць тэрыторыяй, паднагляднай Службе грамадзкай бясьпекі. Там дакладна будзе нескладана вырашыць пытаньні бясьпекі», — сказала яна журналістам.
- На беларуска-літоўскай мяжы працягваецца міграцыйны крызіс. Агулам на мяжы зь Беларусьсю сёлета літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2600 мігрантаў — у 32 разы больш, чым летась. Большасьць зь іх з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Літва абвінавачвае рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў «гібрыднай атацы» — перапраўляньні мігрантаў з Іраку і Сырыі ў Беларусь, а потым дастаўляньні іх пад мяжу зь Літвой.