Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская кампанія прадала першае штучнае сэрца


Узор папярэдняй распрацоўкі кампаніі «Кармат», афіцыйна прадстаўлены ў Парыжы 29 жніўня 2018 году (архіў)
Узор папярэдняй распрацоўкі кампаніі «Кармат», афіцыйна прадстаўлены ў Парыжы 29 жніўня 2018 году (архіў)

Штучнае сэрца, створанае францускай кампаніяй Carmat, імплянтавалі пацыенту ў Італіі ў чаканьні сэрца ад донара.

Апэрацыя па перасадцы штучнага сэрца была зроблена ў Нэапалі. Продаж пратэза Aeson быў дазволены ў Эўропе зь леташняга сьнежня. Зробленая апэрацыя, як заяўляе прэс-служба «Кармат», азначае першы продаж штучнага сэрца з 2008 году, калі зьявілася гэтая кампанія.

Дагэтуль ніводнае сэрца «ЭСОН» не выкарыстоўвалася па-за клінічнымі дасьледаваньнямі. Кошт апэрацыі — 150 тысяч эўра. Яна была аплачана рэгіянальнай сыстэмай аховы здароўя.

  • Штучнае сэрца «ЭСОН» створана для пацыентаў, якія маюць тэрмінальную бівэнтрыкулярную сардэчную недастатковасьць. Яно можа працаваць некалькі месяцаў у чаканьні трансплянтацыі жывога органа.
  • У канцы 2013 году француская кампанія «Кармат» правяла першую ў сьвеце апэрацыю па ўжыўленьні цалкам аўтаномнага штучнага сэрца новай канструкцыі. Кампанію «Кармат» стварыў славуты кардыяхірург Ален Карпанцье.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG