Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Галоўчанка заявіў, што ў саюзных праграмах з Расеяй засталіся «тэхнічныя моманты»


Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

Чыноўнік ня верыць у прагноз рэзкага падзеньня ВУП ад заходніх санкцый і лічыць, што грошы, акрамя Расеі, урад знойдзе ў фондах некаторых краін і ў азіяцкіх інвэстараў.

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ва ўзгадненьні саюзных праграм інтэграцыі Беларусі і Расеі «дасягнуты істотны прагрэс». Пра гэта ён заявіў у праграме «Галоўны этэр» на тэлеканале «Беларусь-1», піша БелаПАН.

«Істотны прагрэс дасягнуты. Фактычна гаворка ідзе ўжо аб узгадненьні тэхнічных момантаў. Я знаходжуся ў шчыльным кантакце з маім калегам, старшынём ураду Расеі. Віцэ-прэм’еры працуюць фактычна штотыднёва, сустракаюцца. Ёсьць вялікая ўпэўненасьць у тым, што ў астатнія месяцы ўвесь пакет саюзных праграм будзе сфармаваны», — сказаў Галоўчанка.

На думку чыноўніка, гэта створыць новы плян працы ў рамках «саюзнай дзяржавы». Пакуль жа ўрады дамовіліся як «гарманізаваць заканадаўства», як рабіць стварыць адзінае рэгуляваньне для суб’ектаў гаспадараньня, мець агульныя прынцыпы адміністраваньня падаткаў.

Перш за ўсё, паводле Галоўчанкі, ад дамоўленасьцяў выйграюць беларускія вытворцы.

«Першае, яны атрымаюць роўныя ўмовы працы з расейскімі прадпрыемствамі. І другое — мы будзем дакладна разумець, як мы сумесна разьвіваем нашу прамысловасьць, нашу сельскую гаспадарку. Гэта фактычна каардынацыйны штаб, каб адысьці ад тых праблем, калі мы трацілі грошы на стварэньне, дапусьцім, адных і тых жа кампэтэнцый. Маючы ўзгоднены плян, будзем лепш і выразьней разумець, як нам разьвіваць нашы галіны эканомікі».

Таксама Галоўчанка выказаў упэўненасьць, што праца, у прыватнасьці, з азіяцкімі інвэстарамі здолее замяніць праекты з Эўразьвязам, калі ў тых паўстануць пытаньні. Прэм’ер-міністар заявіў, што ўрад ня ставіцца да сэктаральных санкцыяў легкадумна, аднак мае свой плян працы ў такіх умовах.

Ён перакананы, што прагнозы падзеньня ВУП Беларусі на 7-14% ня зьдзейсьняцца.

«Аб смаку вустрыц варта спрачацца з тымі, хто іх еў. Я ня ведаю, на якіх разьліках грунтуюцца гэтыя лічбы. Напэўна, яны закліканы выклікаць шок і трапятаньне ў грамадзтве».

Галоўчанка сказаў, што санкцыі даюць магчымасьць Беларусі «актыўней выходзіць на новыя рынкі», а «ўсе грошы ў Эўропе не знаходзяцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG