Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС РФ: Масква ў сувязі з санкцыямі ЭЗ будзе каардынаваць зь Менскам захады для разьвіцьця Беларусі


Марыя Захарава, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі
Марыя Захарава, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі

«Санкцыйны ціск Захаду на Менск разглядаецца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава

«У адпаведнасьці са сваімі саюзьніцкім абавязальніцтвамі і мэтамі пабудовы Саюзнай дзяржавы, Расея мае намер шчыльна каардынаваць з Беларусьсю меры, неабходныя для ўстойлівага і сувэрэннага разьвіцьця братэрскай нам краіны. Нашыя апанэнты і нядобразычліўцы ня здолеюць дасягнуць непрыстойныя мэты, якія яны перасьледуюць», — гаворыцца ў адказе Захаравай на пытаньне СМІ, распаўсюджаным сёньня.

Як адзначаецца ў дакумэнце, «чарговы санкцыйны выпад Рады ЭЗ варта разглядаць ва ўзаемасувязі з раней вылучаным эўраструктурамі „усёабдымным плянам эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі аб’ёмам у 3 мільярды эўра“. Расцэньваем яго як непрыкрытую спробу прамога ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі, палітычнага подкупу тых сілаў, (прыкормленых у шэрагу сталіцаў Эўразьвязу), якія ў сваіх карысьлівых інтарэсах не пагрэбавалі б запускам у роднай краіне чарговай каляровай рэвалюцыі з катастрафічнымі наступствамі», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG