Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 28 чэрвеня: «хатняя хімія» за перайначаны гімн, прысуд непаўналетняму і тром спартоўцам


Рэпэтыцыя параду, архіўнае фота
Рэпэтыцыя параду, архіўнае фота

Свабода працягвае асьвятляць крымінальныя справы супраць удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі.

Яшчэ адзін непаўналетні трапіў за краты

Суд Жлобінскага раёну асудзіў непаўналетняга Данілу Калесьнікава на 1 год і 3 месяцы выхаваўчай калёніі паводле арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Сёлета хлопец скончыў 11 клясаў сярэдняй школы ў Барысаве.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году Даніла разам з бацькам Віталём пайшлі ў цэнтар гораду на плошчу — яны стаялі там разам у счэпцы ў першым шэрагу. Бацьку хлопца раней асудзілі спачатку па артыкулах за хуліганства (арт. 339) і за ўцягваньне непаўналетняга ў зьдзяйсьненьне злачынства (арт. 172 КК). У тую ноч бацька нібыта распачаў бойку з мінаком і ўцягнуў у яе свайго сына. Пазьней яму дадалі яшчэ паўгоду за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх.


У Менску далі па 15 сутак тром удзельнікам спаборніцтва па трыятлёне

У Менску суд арыштаваў траіх раварыстаў, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах па трыятлёне. Арцём Казімірчык і Юры Сямашка атрымалі па 15 сутак, Аляксандр Клімянкоў — 14 сутак, паведамляе тэлеграм-канал «Зборная ЗОЖ». Таксама ім забаронена 1 год наведваць стадыёны.

Юрыя Сямашку і Арцёма Казімірчыка прызналі вінаватымі ў «парушэньні парадку правядзеньня сходаў. Аляксандр Клімянкоў арыштаваны за дробнае хуліганства

Казімірчыка, Клімянкова і Сямашку затрымалі падчас спаборніцтваў па трыятлёне 26 чэрвеня. У ГУУС Менгарвыканкаму паведамілі, што прычынай затрыманьня сталі «лёзунгі пратэсту», якія спартоўцы нібыта «дэманстратыўна выкрыквалі» падчас спаборніцтваў.

Арганізатары «Менскага трыятлёну» у камэнтары телеграм-каналу «Зборная ЗОЖ» паведамілі, што спартозцаў затрымалі «за бел-чырвона-белую сымболіку». Жонка Аляксандра Кліменкова распавяла TUT.BY, што, магчыма, у Аляксандра на руцэ быў бел-чырвона-белы напульснік.

Выкладчыцу музыкі асудзілі за «зьдзек з сымболікі»

28 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёну Менска вынес прысуд 26-гадовай Ганне Важнік. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і пакаралі абмежаваньнем волі тэрмінам на 1 год без накіраваньня ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»).

Справу разглядала судзьдзя Алена Жывіца. Абвінавачаную абараняў адвакат Андрэй Доўнар, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна». Да справы былі далучаныя станоўчыя характарыстыкі і падзякі зь месцаў вучобы і працы.

Ганну Важнік прызналі вінаватай у тым, што ў асабістым акаўнце ў Twitter яна перарабіла адзін куплет дзяржаўнага гімну, пачаўшы з фразы: «Мы экстремисты — мирные люди...»

Такім чынам, згодна з абвінавачаньнем, учыніла «зьдзек над дзяржсымбалем» — гімнам.

Дзяўчына працуе настаўніцай музыкі. Яе затрымалі 28 красавіка, праз два дні выпусьцілі пад асабістае паручальніцтва бацькоў. Паводле Ганны Важнік, яна ня мела намеру зьдзеквацца зь гімну і падкрэсьліла, што ў цэлым апалітычная — як і ўся яе сям’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG