Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лібэральны бруд», «недаканкістадоры», «пацукі». Адмысловая мова беларускай прапаганды


За доўгія месяцы інфармацыйнага супрацьстаяньня прапагандысты Лукашэнкі выпрацавалі асаблівую мова, адрозную ад, напрыклад, мовы фэдэральных каналаў у Расеі. У беларускай прапаганды — уласны, ні з чым не параўнальны напышлівы стыль.

Пра Захад

  • «Лібэральная бруд замутніў практычна ўсё, сьвет стаіць на мяжы зьнікненьня. Беларусь трымаецца», — СТВ
  • «Ваўчыная зграя накінулася з абвінавачаньнямі на нашага прэзыдэнта», — СТВ
  • «Вось там — нашчадкі фашыстаў, супрацьстаяць якім мы можам толькі зьяднаўшыся», — СТВ
  • «Хлусьлівыя і подлыя інтрыганы пайшлі ў наступ», — СТВ
  • «Лялькаводы», — СТВ
  • «Дзейнічаюць яны, як бандыты зь вялікай дарогі», — ОНТ
  • «Заходнія недаканкістадоры», — Беларусь 1
  • «Нэалібэральныя канкістадоры ўжо пачалі падарожжа да сэрца цемры на край ночы», — ОНТ

Пра апазыцыю

  • «Хваля вывальвае на паверхню дробнага пігмея», — СТВ
  • «Маральныя вырадкі, забойцы, арганізатары беспарадкаў», — СТВ
  • «Заробак і піяр. Астатняе — хлусьня», — ОНТ
  • «Калі становісься ў адзін шэраг з пацукамі — рана ці позна зжаруць і выплюнуць», — СТВ
  • «Адпрацаваны матэрыял. Прычым матэрыял таксычны», — СТВ
  • «Бандэрлогі», — СТВ
  • «Што ж чалавечага і, адпаведна, беларускага засталося ў зьбеглых? Даём падказку: ні-чо-га», — Беларусь 1

Пра дэмакратыю і дыктатуру

  • «Некалі сапраўды свабодныя і выдатныя народы дзякуючы сваім палітыкам ператварыліся ў рабоў амэрыканскай дэмакратыі», — СТВ
  • «Зь дзіцячай упартасьцю там прыкрываюцца ўжо ванітным словам „дэмакратыя“», — Беларусь 1
  • «Лепш дыктатура, чым прадажная марыянэткавая дэмакратыя», — СТВ
  • «Хай лепш у нас будзе дыктатура. Дыктатура сумленьня, маральнасьці, дыктатура ідэалу, дыктатура сьвятасьці. Увесь сьвет патоне ў гэтай бездані, але Беларусь застанецца востравам свабоды, востравам радасьці. Нашым Княжым востравам», — СТВ

Пра Лукашэнку

  • «Гэта вялікі чалавек. Гэта бацька свайго народу», — СТВ
  • «Сьмеласьці Лукашэнку не пазычаць», — СТВ
  • «Характар у яго ёсьць, характар мужчынскі», — Беларусь 1
  • «Дзякуй Богу і нашаму прэзыдэнту», — СТВ
  • «Ён па-народнаму просты і па-мужчынску моцны, ён строгі і справядлівы, ён па-афіцэрску цьвёрды і па-сялянску мудры. Ён ня прагне хвалы і лісьлівасьці, ён ня прагне багацьцяў і славы, яму няма да каго паддобрывацца і няма каму зайздросьціць. У яго думках, душы і сэрцы толькі народ», — СТВ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG