Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адключаць Беларусь ад SWIFT. Меркаваньні экспэртаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнту наконт Беларусі прысутнічае, сярод іншага, заклік разгледзець магчымасьць адключэньня беларускіх банкаў ад плацёжнай сыстэмы SWIFT. Глядзім, ці рэальна гэта.

SWIFT — міжнародная сыстэма перадачы інфармацыі і зьдзяйсьненьня плацяжоў паміж банкамі. Да гэтай сыстэмы падлучаныя большасьць банкаў ва ўсім сьвеце, апроч Паўночнай Карэі і часткі банкаў Ірану.

Каго адключалі ад SWIFT раней

SWIFT карыстаюцца банкі амаль усіх краін сьвету. Адключаюць ад гэтай сыстэмы ня ўсю краіну адразу, а паасобныя банкі. На сёньня ад SWIFT адключаныя банкі Паўночнай Карэі і некаторыя банкі Ірану.

«Да сыстэмы падлучаныя асобныя банкі, па асобных дамовах, існуюць абавязаньні паміж банкамі і сыстэмай. У дамове нейкім чынам могуць быць прапісаныя правілы адключэньня. Каб адключыць канкрэтны банк ад сыстэмы, павінны быць істотныя доказы», — кажа старшы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.

Ён удакладняе, што, напрыклад, банкі Паўночнай Карэі абвінавацілі ў фінансаваньні стварэньня зброі масавага зьнішчэньня, а банкі Ірану абвінавачваліся ў фінансаваньні тэрарызму.

Ці могуць адключыць беларускія банкі

Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту мае дэкляратыўны характар, тэхнічныя і эканамічныя моманты яна ня ўлічвае, мяркуе Вадзім Іосуб.

«Можа быць неразуменьне з боку эўрадэпутатаў усяго працэсу. Каб адключыць банк ад SWIFT, павінны быць вельмі канкрэтныя абвінавачаньні. Пакуль у Беларусі ніхто з асобаў ці арганізацый не прызнаны тэрарыстычнымі. Адна справа — рыторыка, іншая — факт прызнаньня пэўнай асобы ці структуры тэрарыстычнай», — лічыць экспэрт.

Пакуль, на думку аналітыка, у Беларусі няма тэрарызму і нельга нейкі банк абвінаваціць у фінансаваньні такой дзейнасьці. Таму і адключаць ад SWIFT няма падставаў.

Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, адключэньне ад SWIFT беларускіх банкаў «на 99% нерэальна».

«У кантэксьце сустрэчы Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна выключана, што нешта такое можа быць прыменена супраць Менску», — перакананы Яраслаў Раманчук.

Ці ёсьць альтэрнатывы SWIFT

Альтэрнатывы SWIFT існуюць. Так, свае аналягічныя сыстэмы маюць Кітай і Расея, але гэтыя сыстэмы не настолькі распаўсюджаныя і маюць пэўныя абмежаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG