Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узгадніў сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі: нафта, калій, банкі


Санкцыі маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.

Як паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, у Эўразьвязе дасягнутае пагадненьне аб сэктаральных санкцыях супраць трох галінаў эканомікі Беларусі: банкаўскай, калійнай і нафтавай, а таксама аб пэрсанальных санкцыях адносна прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

У бліжэйшы панядзелак санкцыі мае ўхваліць Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу. Пасьля гэтага, на наступным тыдні, чакаецца іх афіцыйнае абвяшчэньне.

16 чэрвеня амбасадары краінаў Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне замарозіць актывы і забараніць уезд у краіны Зьвязу для 78 беларускіх грамадзянаў. Таксама будуць замарожаныя актывы 7 беларускіх юрыдычных асобаў. Санкцыі ўведзеныя з прычыны працягу палітычных рэпрэсій у Беларусі, а таксама ў адказ на прымусовую пасадку самалёта кампаніі Ryanair у Менску.

Міністры замежных справаў краінаў ЭЗ канчаткова ўхваляць рашэньне аб чацьвёртым пакеце санкцыяў падчас сустрэчы ў панядзелак, 21 чэрвеня, у Люксэмбургу. Асобы і арганізацыі, якіх тычацца новыя санкцыі, будуць у той жа дзень названыя ў афіцыйным часопісе ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG