Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на адказ статс-сакратара МЗС Нямеччыны Мігеля Бэргера на запыт экспэрта ўва Ўсходняй Эўропе фракцыі «зялёных» у бундэстагу Мануэля Сарацына.
Гэтыя сродкі мусяць пайсьці на забесьпячэньне юрыдычнай дапамогі затрыманым і абвінавачаным журналістам, а таксама, магчыма, на замену пашкоджанай тэхнікі або праграмнага забесьпячэньня. Фінансавая дапамога ў бягучым годзе заплянаваная таксама для незалежных СМІ ў самой Беларусі і за яе межамі.
«Хваля жорсткіх рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў у Беларусі не спыняецца», — заявіў Мануэль Сарацын, падкрэсьліўшы важнасьць падтрымкі Бэрлінам незалежных беларускіх СМІ як у самой краіне, так і тых, што знаходзяцца ў выгнаньні. Паводле яго, у многіх выпадках непасрэдная і хуткая дапамога адыгрывае вырашальную ролю.
У траўні былі праведзеныя ператрусы ў памяшканьнях найбуйнейшага незалежнага беларускага парталу Tut.by, сайт выданьня быў заблякаваны, затрымалі 15 чалавек супрацоўнікаў, мэнэджараў і партнэраў парталу, галоўнага рэдактара Марына Золатава і журналістку Алена Талкачова ўзялі пад варту.
Затрыманьне журналіста і блогера Рамана Пратасевіча ў выніку прымусовай пасадкі ў Менску пасажырскага рэйса Ryanair прывяло да міжнароднага скандалу.