Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня толькі Латыпаў. Хто яшчэ спрабаваў забіць сябе ў судах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спроба самагубства ў судзе Сьцяпана Латыпава — ня першы такі выпадак у судовай практыцы.

  • У 2016 годзе фігурант справы «Плошча-2010» Уладзімер Кондрусь на судзе спрабаваў парэзаць вены. Яго ўдалося выратаваць, суд прысудзіў яму паўтара года «хатняй хіміі».
  • У 2019-м сацыяльны актывіст Зьміцер Паліенка ў Менскім гарадзкім судзе парэзаў сабе вены на пачатку працэсу, калі даведаўся, што пасяджэньне будзе весьціся ў закрытым рэжыме. Пасьля гэтага суд зрабілі адкрытым.
  • У 2020-м 44-гадовы Валеры Сяроў ускрыў вены ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва і памёр у бальніцы ад страты крыві. Яго абвінавачвалі ў крадзяжы, за што пагражала да 4 гадоў зьняволеньня.

Рэзалі сабе рукі за кратамі на знак пратэсту ў розны час палітвязьні:

  • Мікола Дзядок, каб зьвярнуць на сябе ўвагу дзяжурных па ШЫЗА,
  • Павал Севярынец у карцары, на знак пратэсту супраць таго, што забралі яго асабістыя рэчы і Біблію,
  • Сяргей Пятрухін, пратэстуючы супраць антысанітарыі ў камэры і кантынгенту, зь якім ён мусіць у ёй знаходзіцца,
  • Мікалай Аўтуховіч рэзаў сабе жывот, пратэстуючы супраць абыходжаньня адміністрацыі турмы.

Былы начальнік СІЗА №1 Алег Алкаеў расказваў Свабодзе, камэнтуючы спробу суіцыду ў 2015-м Міколы Дзядка, што калі для супрацоўнікаў турмаў галадоўкі вязьняў — рэч звыклая, іх успрымаюць больш-менш спакойна, то спробы так званага «ўскрыцьця», калі гэта робяць не наркаманы, блатныя, а сур’ёзныя людзі — гэта як бы папярэджаньне для адміністрацыі, Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў: маўляў, глядзіце, я пратэстую супраць вашага самаўпраўства, прыніжэньня мяне як чалавека, і магу аднойчы давесьці сваю спробу да канца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG